Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні дзяцей і моладзі

15.05.2023
13 мая адбыліся 11 Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні дзяцей і моладзі “Праваслаўе ў Беларусі: гісторыя, багаслоўе, традыцыі”, прысвечаныя да 1030 – годдзя Праваслаўнай Царквы на беларускіх землях.

 

Гэтыя чытанні праводзяцца ў гонар святых Мяфодзія і Кірылы . Святыя распрацавалі для запісу тэкстаў на славянскай мове адмысловую азбуку – глаголіцу – і пераклалі з грэчаскай мовы Святое Пісанне.

📎У секцыі “Святыя вобразы роднага краю” выступіў вучнь 8 “З” класа Лукін Сяргей, які прапанаваў увазе даклад “Святы, які побач…”, у якім расказаў пра Канстанціна Жданава – праваслаўнага святара, пакутніка за веру. Работа прысвечана іканапісцу, народнаму майстру Мяфодзію Ульянавічу Шведу. На прыкладзе жыцця і дзейнасці Канстанціна Жданава мы бачым прыклад незвычайнага чалавечага лёсу. Жыцця дзеля іншых , калі клопат пра людзей становіцца вышэй за сябе. Вельмі хочацца,каб пра такіх асоб даведалася, як мага больш людзей. І тады будзе выбар на каго быць падобнымі.

 

Больше фото в альбоме