«Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць»
27.04.2023Па словах нашага класіка, пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе… Адметнасць краіны заключаецца ў мове, непараўнальнай архітэктуры, нацыянальнай літаратуры, непаўторных творах музыкі і выяўленчага мастацтва. Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны інфармацыйны адукацыйны праект «ШАГ»: «Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць» у сярэдняй школе №46 г. Віцебска імя І.Х.Баграмяна.
Апошнія дзесяцігоддзі для нашай краіны былі плённыя для развіцця культуры. Адчыняліся новыя музеі, этнаграфічныя сядзібы, канцэртныя залы і мастацкія галерэі. Нездарма культурнай сталіцай Беларусі называюць і наш родны Віцебск. Мастацкі і краязнаўчы музеі, прыватных калекцый і музей, прысвечаны бацькі Мінаю, дом-музей Марка Шагала і арт-цэнтр. Не кожны горад можа пахваліцца царкоўна-археалагічным музеем, а ў нашым горадзе ён ёсць.
Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча дазволіць не толькі даведацца пра мастакоў дадзенага перыяду, але, быццам на машыне часу, апынуцца ў тым мітуслівым і зменлівым часе. Пра гэтыя сапраўдныя перліны нашага горада расказалі вучні 8 “А”: Ермаковіч Багдан, Гаўрылаў Міхаіл і Савіцкі Піліп.
Ксенія Цяртышная распавяла пра сумесную работу з Мухтаравай Аляксандрай па вывучэнню і вырабу маляванкі, прадэманстравала карціну-маляванку, а таксама сумкі-шоперы з маляванкамі. Народныя промыслы захоўваюцца і развіваюцца ў наш час.
Культура – гэта не толькі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, але і людзі, якія іх ствараюць. Незабыўная сустрэча з акцёрам тэатра імя Якуба Коласа Юрасём Браніслававічам Цвіркам засталася ў сэрцах вучняў. Яскравая асоба, таленавіты чалавек з выбуховым тэмпераментам цікава расказваў пра творчы шлях, адказваў на пытанні вучняў.
“Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак“.
Уладзімір Караткевіч.
Тэкст - Голубева В.В.