Паэтычны конкурс "Гавары са мной па-беларуску – 2022"

24.01.2022
Распачынаецца вiртуальны конкурс “Гавары са мной па-беларуску – 2022”.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска імя І.Х. Баграмяна" прапануе вашай увазе паэтычны конкурс "Гавары са мной па-беларуску – 2022".

Паважаныя прыхільнікі беларускай паэзіі!
Вiртуальны конкурс “Гавары са мной па-беларуску – 2022” распачынаецца! Нагадваем, што галасаванне будзе запушчана ў ВК, на YouTube-канале і Instagram. Стаўце “лайкі” і падтрымлівайце ўдзельнікаў конкурсу!
Вынікі галасавання на прыз глядацкіх сімпатый будуць падведзены паасобку ў ВК, Instagram і YouTube.

Прынамсі, у ВК з мэтай выключэння накрутак у сераду ўдзень група стане закрытай, пасля чаго стартуе галасаванне па ўзроставых групах. Закончыцца галасаванне ў суботу а 19-й гадзіне.

На YouTube можна будзе прагаласаваць (ставіць лайкі) акурат з поўначы аўторка, 25 студзеня, да 19.00 суботы, 29 студзеня.

Instagram-галасаванне пройдзе ў два этапы. Паўфінал (па ўзроставых групах) і агульны фінал (па 4 удзельнікі з кожнай групы). Сачыце за нашай стужкай!

 "Гавары са мной па-беларуску – 2022"