Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы 🇧🇾. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.



На фота - вучнi 9 "I", 9 "З", 9 "Ж", 11 "Б" класаў. Настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры Алёна Васiлеўна Касцюкевiч падчас заняткаў арганiзавала тэматычныя хвілінкі. На працягу дня навучэнцы расказвалі пра сваю любоў да роднай мовы, прысвяцілі ёй самыя прыгожыя словы, зачытвалi падрыхтаваныя паведамленні, спявалi песні на вершы беларускіх паэтаў,

Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей , якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

Сёння ў свеце існуе каля 6000 моў, каля 40 працэнтаў з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусi.

поделиться в: