"Маленькiя цуды вялiкай прыроды"

07.04.2022
7 красавiка ў школьнай бiблiятэцы адбылося мерапрыемства "Маленькiя цуды вялiкай прыроды", прысвечанае творам беларускага пiсьменнiка Уладзiмiра Iванавiча Ягоўдзiка.

Сустрэчу падрыхтавалi i правялi для вучняў 3 "А" класа супрацоўнiкi аддзела дзiцячай i юнацкай кнiгi Вiцебскай абласной бiблiятэкi iмя У.I.Ленiна. Бiблiятэкар расказала пра пiсьменнiка, творы якога дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць роднай прыроды, глыбока пранiкаць у яе чароўны свет. Вучнi з задавальненнем знаёмiлiся з кнiгамi У.Ягоўдзiка, актыўна ўдзельнiчалi ў вiктарынах, разгадвалi рэбусы i шарады.