Падвядзенне вынікаў конкурсу эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”

25.04.2022
15 красавіка 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”. Мерапрыемства было прымеркавана да Года гістарычнай памяці і накіравана на далучэнне моладзі да гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, прафесійнае самавызначэнне і развіццё творчых здольнасцей вучняў. Арганізатарамі конкурсу выступілі філалагічны факультэт БДУ і часопіс «Роднае слова».

Усяго было ацэнена каля 400 літаратурных работ беларускіх школьнікаў.

🖇Вучаніца сярэдняй школы № 46 г. Віцебска ім. І.Х. Баграмяна Сямёнава Вікторыя пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Голубевай Вольгі Васілеўны прыняла ўдзел у творчай акцыі.

✨У сваіх эсэ канкурсанты расказвалі пра дзейнасць першадрукароў і асветнікаў, дзяліліся ўражаннямі ад знаёмства са знакавымі помнікамі старажытнага беларускага пісьменства. У цырымоніі ўзнагароджання таксама прынялі ўдзел студэнты-філолагі, якія расказалі гасцям аб філалагічным факультэце на розных мовах, чыталі вершы і выконвалі музычныя нумары. Акрамя таго, для школьнікаў правялі віктарыну «Філалогія і Я», а таксама кансультацыі ад выкладчыкаў па паляпшэнні зместу творчых работ.