Літаратурная гасцёўня “На мове, сэрцу зразумелай…”

25.04.2022
На мінулым тыдні вучні 1 “А” класа (класны кіраўнік – Салманава Алеся Аляксандраўна) сабраліся ў літаратурнай гасцёўні “На мове, сэрцу зразумелай…”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.


Каб бліжэй пазнаёміцца з творчасцю славутых пісьменнікаў, хлопчыкі і дзяўчынкі глядзелі відэафільм пра песняроў беларускай зямлі, зрабілі віртуальнае падарожжа ў дом-музей Янкі Купалы «Ляўкі», дэманстравалі выразнае чытанне вершаў на памяць, гулялі ў карагодзе.

На мерапрыемстве гучала шмат песень на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа ў выкананні беларускага музычнага калектыва «Песняры». Пад гукі музыкі дзяўчынкі прымяралi купальскі вянок, хлопчыкі шукалі папараць-кветку… Так і не знайшоўшы кветку, вучні зрабілі яе самі. Кожная кветка адрознівалася сваёй фантазіяй, прыгажосцю і непаўторнасцю. Абавязкова цудоўная кветка прынясе кожнаму шчасце!

Тэкст - Салманава А.А.