Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Будзем беларусамi!

10.09.2022
У сярэдняй школе № 46 г. Віцебска імя І.Х. Баграмяна добрай традыцыяй стала праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры на працягу навучальнага года заахвочваюць вучняў цікавымі святамі, дапамагаюць усвядоміць думку аб неабходнасці клапаціцца пра бытаванне роднай мовы.

Гучна, весела, цікава, пазнавальна прайшоў “Тыдзень беларускай мовы і літаратуры” і завяршыўся 10 верасня яркім мерапрыемствам у актавай зале. Падчас квеста “Будзем беларусамі!” вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці. Пакуль удзельнікі гульні праходзілі тэматычныя станцыі, балельшчыкі таксама не засталіся ў баку і стваралі яркія плакаты.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся, але на гэтым мерапрыемствы не заканчваюцца. У другой чвэрці пройдзе традыцыйны конкурс “Гавары са мной па-беларуску”, а да Дня роднай мовы будзе рыхтавацца вакальны конкурс “Спявайце, сябры!”.

Такія мерапрыемствы дапамагаюць абудзіць у вучняў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама праявіць сябе і знайсці новых сяброў.

изображение_2022-09-13_105800644


Победа! И вновь интересная суббота! Предметная неделя по белорусскому языку и литературе была насыщена мероприятиями. И завершилась она в субботу квест-игрой “Будзем беларусамі”. Победу одержали с результатом 58 баллов учащиеся 6 и 7 классов. Дети старались проявить свои навыки и таланты. Учащиеся смогли убедиться в красоте и неповторимости родного языка, углубили свои знания, расширили кругозор.Классные руководители были рядом со своими воспитанниками и поддерживали их на всём пути к победе.Болельщики в это время не сидели без дела, они подготовили творческую работу «Будзем беларусамі”.

Текст - Величко Ж.И.

 

 

Больше фото в альбоме.