На кожнай сцяжынцы iх песня и голас...

26.09.2022
26 верасня ў школьнай бiблiятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю са дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа. Сустрэчу падрыхтавалi i правялi для вучняў 8 "Е" класа супрацоўнiкi аддзела дзiцячай i юнацкай кнiгi Вiцебскай абласной бiблiятэкi iмя У. I. Ленiна.


У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, - гэта Янка Купала і Якуб Колас. Гэта імёны, вядомыя нам з дзяцінства. Велічныя постаці вялікіх песняроў суправаджаюць кожнага свядомага беларуса ўсе жыцце. І толькі з цягам часу разумееш, што іх творы – не толькі наш нацыянальны здабытак.

Галоўная мэта беларускіх класікаў – праз глыбокае вобразнае спасціжэнне нацыянальнага быцця, нацыянальнага характару беларуса, праз праўдзівае адлюстраванне беларускай рэчаіснасці ў яе разнастайных праявах вывесці нацыянальнае пісьменства на якасна новыя вышыні, паставіць беларускую літаратуру побач з іншымі літаратурамі свету. Яны данеслі каларыт беларускай ментальнасці, унікальныя нацыянальныя вобразы да жыхароў многіх краін свету.