«Незабыўны вобраз песняра»

12.11.2022
Вучнi 8 "А" класа разам з класным кiраўнiком Голубевай Вольгай Васiлеўнай наведалi ў Музеi гiсторыi прыватнага калекцыянавання выставу «Незабыўны вобраз песняра», прымеркаваную да 140-годдзя са дня нараджэння Якуба Коласа.


У рамках юбілейнай выставы можна ўбачыць 22 унiкальныя прыжыццёвыя графічныя партрэты Якуба Коласа, выкананыя мастаком Сямёнам Герусам у першай палове 1950-х гадоў. Партрэты, датаваныя 1956 годам, выкананы літаральна ў апошні месяц жыцця народнага песняра падчас хваробы.

Акрамя замалёвак Сямёна Геруса на выставе прадстаўлены мемарыяльныя рэчы класіка беларускай літаратуры (куфэркі, шкатулкі), а таксама яго сямейныя фотаздымкі, рукапісы, рэдкія выданні кніг. Такія як "Іншае чытанне для дзяцей беларусаў" 1910 года i "Новая зямля" 1934-га. Прадастаўлены выставачны праект Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.