"Гавары са мной па-беларуску"

05.12.2022
3 снежня ў сярэдняй школе № 46 г. Віцебска імя І.Х. Баграмяна ў межах праекта "Беларускі фестываль 2022/2023" прайшоў паэтычны конкурс "Гавары са мной па-беларуску".



Конкурс быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і праводзіўся з мэтай павышэння цікавасці дзяцей да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага народа, выхавання маладога пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі прызнаны вучні 5-6-х класаў. Гран-пры конкурсу - у Валога Дар'і (5 "Б" клас). Усе аматары роднай мовы атрымалі дыпломы і сертыфікаты на добрыя адзнакі.

Больше фото  в альбоме

Фотаздымкі Алены Васільеўны Касцюкевіч.

 

 

Паэтычны конкурс "Гавары са мной па-беларуску" у межах праекта "Беларускі фестываль 2022/2023"

 

 

поделиться в: