КАЛЯДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ

12.01.2023
Зіма прыносіць шмат вясёлых і светлых дзён. Каляды — вялікае гадавое (каляндарнае) свята беларусаў, а таксама адно з самых містычных свят у старажытных славян. Яго яркія традыцыі дайшлі і да сучаснасці.


❄

У госці да вучняў пачатковай школы на гэтым тыдні завіталі калядоўшчыкі.

Яны расказвалі пра гісторыю свята, жадалі поспехаў у вучобе і розных справах, віншавалі ўсіх прысутных, зычылі здароўя і багацця.

Радасць дзецям прынеслі галоўныя героі - Зорканоша, Механоша, Музыка, Песеннік, Мядзведзь з павадыром, Каза, Цыганка і Званар. Пелі калядныя песні, Цыганка "гадала". Але больш за ўсіх спадабаўся Мядзведзь, калі паказваў, як танцуюць дзеці, ходзячы на руках і пляскаючы нагамі. Гаспадары шчодра адорвалі калядоўшчыкаў цукеркамі.

За асаблівы святочны настрой выказваем вялікую падзяку педагогу Кудры Наталлі Валяр'янаўне і вучням 3 "В" класа! Віншуем калектыў і ўсіх навучэнцаў з Калядамі, жадаем творчых поспехаў, здароўя, сямейнага дабрабыту, мэтанакіраванасці і ўсяго самага найлепшага!