"Спявайце, сябры!"

27.02.2023
У сярэдняй школе № 46 г. Віцебска імя І.Х. Баграмяна добрай традыцыяй стала праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры на працягу навучальнага года заахвочваюць вучняў цікавымі святамі, дапамагаюць усвядоміць думку аб неабходнасці клапаціцца пра бытаванне роднай мовы.



🇧🇾Гучна, весела, цікава прайшоў у мінулую суботу вакальны конкурс “Спявайце, сябры!”, прысвечаны Дню роднай мовы. Мерапрыемствы такога плана дапамагаюць абудзіць у вучняў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама праявіць сябе творча і знайсці новых сяброў.

🏆Гран-пры конкурсу - у Вольгі Сітнік, вучаніцы 9 "З" класса 👏🏻. Віншуем! 🎉

💥Дыпломамі 1 ступені адзначаны:

📍 вакальнае трыа (Труноў Алег, 3 "Б", Бацянкоў Арцём, 3 "Д", Кузьміцкі Ян, 3 "В") за песню "Хата бацькоў";
📍Лаўрэнава Ева, 4 "Е", за песню "Купалінка";
📍Багурава Ульяна, 5 "Ж", за песню "Родная мова";
📍Швяцова Марыя, 7 "А", за песню "Ружовы сад";
📍вакальны калектыў "Viento", вучаніцы 5-х класаў, за песню "Ружа-кветка";
📍Стрэльчанка Анастасія, 6 "Е", за песню "Сумны саксафон";
📍Андрусевіч Макар, 9 "В", за песню "Завіруха";
📍Кандыбіна Анастасія, 9 "І", за песню "Бяжы".

Кожны ўдзельнік з дапамогай таленту і песні на беларускай мове выказаў свае пачуцці до роднага краю. Нягледзячы на разнастайнасць рэпертуару, усіх маладых артыстаў аб'ядноўвалі шчырасць і душэўнасць, якія яны адкрыта дэманстравалі ў мілагучных кампазіцыях. Адчуваючы гэта, гледачы ў актавай зале не шкадавалі гучных апладысментаў і падпявалі.

Больше фото в альбоме