“Бітва розумаў”

17.03.2023
Бібліятэка – гэта цэнтр асветы і выхавання, а яшчэ ў ёй можна цікава і карысна бавіць час. У гэтым маглі ўпэўніцца вучні 8 класаў сярэдняй школы № 46 імя І. Х. Баграмяна, якія наведалі ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна інтэлектуальную гульню “Бітва розумаў”.


📍 Удзельнікамі гульні былі вучні з сярэдніх школ № 4, № 12, гімназіі № 7 і каледжа электратэхнікі г. Віцебска. Пытанні былі цікавыя і разнастайныя. Яны датычыліся гісторыі пісьменства і кнігадрукавання, літаратуры і геаграфіі. Падлеткі не толькі прадэманстравалі свае веды, але і даведаліся новае.

📎Пасля гульні адбылася экскурсія па бібліятэцы. Вучні пазнаёміліся з разнастайнымі аддзеламі бібліятэкі. Асаблівую цікавасць выклікаў аддзел рэдкай кнігі. Дзеці маглі пабачыць Полацкае Евангелле 12 стагоддзя, падзівіліся самай вялікай і самай маленькай кніжцы. У прамым сэнсе слова дакрануліся да вечнага.

Тэкст - Голубева В.В.

поделиться в: