Выніковы ўрок беларускай літаратуры
01.06.2023
Праца «Святы, які побач...» прысвечана іканапісцу, народнаму майстру Мяфодзію Ульянавічу Шведу. На прыкладзе жыцця і дзейнасці Канстанціна Жданава дзеці ўбачылі прыклад незвычайнага чалавечага лёсу. Жыцця дзеля іншых, калі клопат пра людзей становіцца вышэй за сябе.
На занятку прысутнічалі Вольга Васільеўна Голубева – настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якая таксама прымала ўдзел у стварэнні працы, і педагог-арганізатар Наталля Пятроўна Белавус. Лукіну Сяргею быў уручаны сертыфікат удзельніка 11 Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў дзяцей і моладзі «Праваслаўе ў Беларусі: Гісторыя, багаслоўе, традыцыі», прысвечаных 1030-годдзю Праваслаўнай Царквы на беларускіх землях. А Вольга Васільеўна падарыла Сяргею кнігу пра Серафіма Сароўскага – на памяць аб сустрэчы і ў надзеі на новыя творчыя поспехі!