"Гавары са мной па-беларуску"

19.02.2024
17 лютага ў сярэдняй школе № 46 г.Віцебска імя І.Х. Баграмяна напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў паэтычны конкурс "Гавары са мной па-беларуску".

"Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску".

Яўгенія Янішчыц

 

Конкурс праводзіўся з мэтай павышэння цікавасці дзяцей да чытання, роднага слова, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага народа, выхавання маладога пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры.

📎За ходам выступленняў назірала строгае і справядлівае журы, якое ацэньвала ўменне адчуваць прыгажосць і выразнасць мовы твора, эмацыйнасць выканання, артыстычнасць, кантакт і зносіны з гледачом. Спецыяльны госць паэтычнага конкурсу - Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка, паэт, празаік, публіцыст, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

🤗Ад мерапрыемства засталося шмат успамінаў, яркіх уражанняў і радасных эмоцый. Кожны прысутны адчуў смак мілагучных, звонкіх, спеўных слоў нашай мовы. Спадзяёмся, што сустрэча заставіла задумацца аб значэнні мовы, дапамагла адчуць тую непарыўную сувязь з мінулым, якая і сёння злучае пакаленні і падкрэслівае нашу самабытнасць.

🏆Гран-пры конкурсу - Міхалюк Сняжана, Сярэдзін Дзмітрый (10"В"), Драгун Іван (4"А") - калектыўнае чытанне👏🏻!

🏆Вучні 5-6 класа, дыпломы:

I ступені - Давыдзенка Аляксей (6"Б");

II ступені - Багурава Ульяна (6"Ж"), Мацюшкова Дар'я (6"З");

III ступені - Лаўрэнава Ева (5"Е"), Язёнак Марыя (5"А"), Барысенка Паліна і Валога Дар'я (6"Б"), Кулага Марыя (6"В").

🏆Вучні 7-8 класа, дыпломы:

I ступені - Давыдзько Васілій (7"Б"), Камінскі Арцём (7"Е");

II ступені - Стрэльчанка Анастасія (7"Е"), Волкава Ангеліна (7"Б").

🏆Вучні 9-11 класа, дыпломы:

I ступені - Лопез Скальскi Даніэль (9"Д"), Лукін Сяргей (9"З");

II ступені - Броўка Маргарыта (10"А"), Мазурыч Мікіта (9"А"), Кавалёва Аліса (9"А"), Хомчанка Уладзіслава (9"А");

III ступені - Пашкевіч Лілія (9"Д").

🥳Ад усёй душы віншуем і дзякуем усім вучням за ўдзел у паэтычным конкурсе, за іх велізарную працу і талент, а таксама выказваем сваю шчырую падзяку іх настаўнікам і бацькам!

📸Фотаздымкі Алены Васільеўны Касцюкевіч.