"Сугучча муз: ілюстрацыі да паэмы Я.Коласа "Новая зямля"
21.02.2024
Мой родны кут, як ты мне мілы!...
Забыць цябе не маю сілы!...
Напэўна, няма ніводнага беларуса, які б уголас або ў душы не праспяваў бы гэтыя радкі. Кожны будзе ўяўляць свой родны край: велічны Мінск, артыстычны Віцебск, шляхетны Гродна, рамантычны Магілёў, геройскі Брэст, маляўнічы Гомель. А хтосьці прыгадае сваю незабыўную вёску, «дзе елка ў пары з хваіною», «крынічкі вузенькае ложа», дзе жывуць або жылі родныя. Адкуль бярэ пачатак род, сям'я. Тое, што робіць нас нацыяй, беларусамі.
У прошлым годзе паэме «Новая зямля» Якуба Коласа споўнілася 100 год. Але з цікавасцю чытаецца яна і зараз, таму што аўтар, гаворачы выключна пра сваё, выказаў агульначалавечае, вечнае. Вучні 9 “А” класа сярэдняй школы №46 г.Віцебска імя І.Х.Баграмяна разам з класным кiраўнiком Вольгай Васілеўнай Голубевай перачыталі свой любімы твор і прапануюць у Міжнародны дзень роднай мовы ўсім звярнуцца да класікі. Там у кожным радку сваё, беларускае.
Прэзентацыя даследчага праекта “Сугучча муз: ілюстрацыі да паэмы Я.Коласа “Новая зямля” адбылася сёння ў актавай зале.