21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2024
Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ніл Гілевіч
Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
У 4 "Г" класе (класны кіраўнік - Шарамет Вольга Андрэеўна) прайшла класная гадзіна, прысвечаная ДНЮ РОДНАЙ МОВЫ. Навучэнцам былі прапанаваны разнастайныя цікавыя заданні і гульні. Дзеці разгадвалі беларускія загадкі, працавалі з прыказкамі і прымаўкі, чыталі вершы. А яшчэ падрыхтавалі ілюстрацыі да беларускіх казак.
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. Змітрок Бядуля