Нацыянальны драматычны тэатр горада Віцебска імя Якуба Коласа

28.03.2024
Напярэдадні Дня тэатра, 26 сакавіка вучні 6 "Б" і 10 "В" класаў пад кіраўніцтвам Чыкун Галіны Валер'еўны наведалі Нацыянальны драматычны тэатр горада Віцебска імя Якуба Коласа з нагоды творчай сустрэчы з вядучым акцёрам Юрасем Цвіркам.



📍Ён правёў экскурсію па тэатры, расказаў пра самыя незабыўныя спектаклі, паказаў сцэну, грымёркі, касцюмерную. Юрый Браніслававіч з радасцю адказаў на ўсе пытанні і расказаў, як прыйшоў у прафесію, як склаўся яго жыццёвы шлях, у якіх пастаноўках ён удзельнічаў.

📎Пасля пазнавальнай экскурсіі вучні засталіся пад вялікім уражаннем і больш даведаліся аб прафесіі акцёра. Вялікі дзякуй вам, Юрый Браніслававіч!

📄Тэкст вучаніц 6 "Б"класа Барысенкі Паліны і Валогі Дар'і.