Курс - на збліжэнне агульнай і спецыяльнай адукацыі

27.02.2014

Настаўніцкая газета

Днямі ў канферэнц-зале Нацыянальнага выставачнага цэнтра “БелЭкспа” ў межах X Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Свет дзяцінства — 2014” прайшоў рэспубліканскі круглы стол “Вучэбна-метадычнае забеспячэнне інтэграванага навучання і выхавання”.

Удзельнікі мерапрыемства — навукоўцы і педагогі-практыкі — абмеркавалі стан і перспектывы развіцця вучэбнага кнігавыдання для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, метадычныя падыходы, якія неабходна выкарыстоўваць настаўнікам у інтэграваным класе, а таксама прадставілі станоўчы вопыт работы ўстаноў адукацыі на шляху да інтэграцыі.

...

Дасягненні і праблемы

...

На базе сярэдняй школы № 46 Віцебска былі адкрыты 10 класаў інтэграванага навучання поўнай і няпоўнай мадэлі. Аб гэтым расказалі настаўнікі-дэфектолагі ўстановы Вольга Аляксандраўна Шурухаева і Інга Уладзіміраўна Міляк. У школе вучацца 23 навучэнцы па праграмах для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні, з цяжкімі парушэннямі маўлення і па вучэбных планах спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы для дзяцей з парушэннем зроку, з парушэннем слыху і з парушэннем функцыі апорна-рухальнага апарату. З мэтай стварэння камфортных умоў для дзяцей з АПФР і для настаўнікаў, якія выкладаюць у інтэграваных класах, у школе сабралі ўласны вучэбна-метадычны комплекс (ВМК). Ёсць картатэка нарматыўна-прававых дакументаў, якія рэгламентуюць працэс навучання. Настаўнікі выкарыстоўваюць праграмы спецыяльных агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання па ўсіх асноўных прадметах. На аснове гэтых праграм распрацаваны навучальныя дапаможнікі, па якіх з дзецьмі праводзяцца заняткі. На жаль, праграмы па арганізацыі карэкцыйных заняткаў і метадычныя дапаможнікі да падручнікаў даступны для настаўнікаў не ў поўным аб’ёме. Не хапае і навучальных дапаможнікаў для гэтых катэгорый дзяцей.
Разумеючы неабходнасць пераходу да інклюзіўнай мадэлі навучання, настаўнікі-дэфектолагі 46-й віцебскай школы спрабуюць выбудоўваць сваю работу на ўроках сумесна з настаўнікамі-прадметнікамі, якія вядуць урокі ў класе ў прысутнасці дэфектолагаў, якія адначасова аказваюць дапамогу дзецям з АПФР. На ўроках і карэкцыйных занятках педагогі карыстаюцца традыцыйнымі і сучаснымі камп’ютарнымі формамі, метадамі і сродкамі арганізацыі навучальнага працэсу. Школа абсталявана 3 камп’ютарнымі класамі, 2 лінгафоннымі кабінетамі, а таксама дошкамі з інтэрактыўнымі ўказкамі. Гэта дазваляе шырока выкарыстоўваць электронныя сродкі навучання.

...

Надзея ЦЕРАХАВА.

Читать на nastgaz.by