Сення, 15 мая, у Беларусі адзначаецца Дзень сям'і

15.05.2024
Дзень сям’і — адно з самых цёплых і светлых святаў, бо яно сагрэта цяплом блізкіх кожнаму ад нараджэння людзей, хатняй утульнасцю, непаўторным святлом вачэй нашых бацькоў і іх любоўю.



Сям’я — гэта тое, што фарміруе нас як асобу. Яна дае нам сілы, і для многіх людзей гэта менавіта тое, што дапамагае рухацца далей, ратуе ў цяжкія хвіліны.

Сям’я — аснова любой дзяржавы, фактар стабільнасці і развіцця грамадства. Яна фарміруе светапогляд чалавека, вызначае яго жыццёвыя каштоўнасці, захоўвае традыцыі продкаў.

Прыміце нашы самыя шчырыя віншаванні. Няхай ніякія вятры не ­змогуць пагасіць полымя хатняга ачага, няхай сапраўдныя любоў і цяпло, якія ­дорыць толькі сям’я, суправаджаюць вас уна ўсім жыццёвым шляху!

Асаблівыя словы падзякі — шматдзетным сем’ям, сем’ям з прыёмнымі дзецьмі за шчодрасць душы, ­бацькоўскую працу, цярпенне і клопат. А маладым сем’ям ад усёй душы жадаем мацаваць і прымнажаць сямейныя традыцыі, гадаваць і выхоўваць дзяцей – нашу будучыню.