Гэта свята спрыяе таму, каб людзі задумаліся пра лёс роднай мовы, на якой размаўлялі іх продкі, на якой вымавілі сваё першае слова.
Тыдзень беларускай мовы ў Віцебскай сярэдняй школе № 46 імя І.Х.Баграмяна пачаўся з правядзення конкурсу чытальнікаў ”Гaвары са мной па-беларуску“ сярод навучэнцаў 5-11 класаў.
Канкурсанты рыхтавалі вершаваныя ці празаічныя творы на беларускай мове па трох намінацыях ”Чытаем класіку“, ”Знаёмыя незнаёмцы“, ”Новыя імёны.“
Журы конкурсу складалі спецылісты мовазнаўцы і літаратары: Чумакова Ірына Генадзьеўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (старшыня), Краснова-Гусачэнка Тамара Іванаўна, вядомы паэт, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“, Забаўка Наталля Васільеўна, намеснік дырэктара па выхавўчай рабоце, Шыёнак Наталля Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Прызавыя месцы былі размеркаваны па трох узроставых групах: ”Маленства“ - (навучэнцы 5-6 класаў), ”Маладосць“ (навучэнцы 7-8 класаў), ”Юнацтва“ (навучэнцы 9-11 класаў).
Пераможцамі, якія атрымалі дыпломы I ступені сталі:
Давыдзенка Аляксей (”Маленства“),
Давыдзька Васіль, Камінскі Арцём (”Маладосць“),
Лопез-Скальскі Даніэль, Лукін Сяргей (”Юнацтва“).
Гран-пры конкурсу журы прысудзіла калектыву чытальнікаў: Міхалюк Сняжане, Сярэдзіну Дзмітрыю, Драгуну Івану.
Конкурс спрыяў павышэнню цікавасці вучняў да чытання, беларускай мовы і літаратуры, заклікаў берагчы родную мову і размаўляць па-беларуску.
Арганізатар конкурсу – Чыкун Галіна Валерьеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Чытаць на сайце www.oo-spb.by